Каталог объектов

Активный отдых

Музеи, Театры, Кино, Концертные площадки, Выставочные залы, Ночные клубы, Зоопарки, Казино, Бильярд, Стадионы и ледовые дворцы, Фестивали и конкурсы, Бассейны, Парки , Маршруты,

Пункты питания

Рестораны, Кафе, Бары,

Услуги и обслуживание

Парикмахерские, Химчистки, Интернет, Ателье и ремонт одежды, Таможни, Ремонт , Прокат бытовой\туристической техники,

Транспорт

Автобусы, Троллейбусы, Такси, Авиа, Аренда авто, Автомойка, Автозаправки "Белоруснефть", Автозаправки "Лукойл", Автосервис и магазины автозапчастей ,

Памятники архитектуры

Светские памятники, Резиденции, Старая фабрика, Памятники, Кладбище, Фортификация, Деревянные дома, Замки, Дворцово-парковые комплексы, Усадьбы, Городской ансамбль, Памятники техники, Объекты разных вероисповеданий,

Покупки

Сувениры, Антиквариат, Рынки, Спортивно-туристические магазины, Торговые дома, Банкоматы,

Информация в интернете

Связанные с туризмом организации,

Информационные телефоны

Железнодорожный транспорт, Аэропорты, Автовокзалы, Центры туристической информции,

Объекты проживания

Гостиница, Мотель, Частные квартиры, Турбаза, Детские лагеря отдыха, Агроусадьба, Санаторий,

Мероприятия

Туристические мероприятия, Фольклорные мероприятия,

Посольства и консульства

Польское консульство, Литовское консульство, Власти,

Спортивный отдых

Конный спорт, Катание на байдарках и лодках, Охота, Боулинг клуб, Спорткомплекс,

Экстренные телефоны

Больницы\поликлиника, Милиция 102, Скорая помощь 103, МЧС 101, Эвакуатор и дорожная помощь,

Образование

Высшие учебные заведения,

Экскурсионные и турфирмы

Турфирмы, Анимация,

Навагрудак рыхтуецца адзначыць сваё 975-годдзе

 Навагрудак рыхтуецца адзначыць сваё 975-годдзе. Святочныя мерапрыемствы з нагоды знамянальнай даты пройдуць у горадзе 5 і 6 кастрычніка. Чым будзе здзіўляць горад, якімі мерапрыемствамі і праектамі парадуе гасцей, што за сюрпрызы чакаюць кожнага, хто далучыцца да ўрачыстасцей, расказала намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько.

09.01 002Сёлетні год для нашага горада багаты на знакавыя падзеі і юбілеі. Разам з усёй краінай мы будзем адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75 год  утварэння Гро­дзенскай вобласці. 8 ліпеня споўніцца 75 гадоў з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў кастрычніку Навагрудак урачыста адзначыць 975-годдзе першага летапіснага ўзгадвання. З нагоды гэтых дат запланавана правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў рознай накіраванасці, падрыхтоўка да якіх ужо пачалася. У студзені адбылося ўрачыстае адкрыццё года, прысвечанага 975-годдзю Навагрудка, на якім быў дадзены старт юбілейным мерапрыемствам.

Ад тэатралізацыі да  вогненнага шоу

– Святкаванне 975-годдзя Навагрудка будзе яркім і маштабным, урачыстасць збярэ гасцей з розных рэгіёнаў вобласці і краіны, прыедуць да нас і замежныя госці, – адзначыла Святлана Мікалаеўна. – Праграма распрацавана такім чынам, каб кожны атрымаў як мага больш пазітыўных уражанняў, знайшоў для сябе нешта цікавае і запамінальнае. Свята разгорнецца на 12 тэматычных пляцоўках. Цэнтрам падзей стане плошча Леніна, дзе будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы. Адкрые свята тэатралізаваны пралог, які падораць гледачам артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. У другой палове дня гасцей чакае плац-парад духавых аркестраў «Фанфары над Навагрудкам» і канцэрт узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама разнастайная канцэртная праграма. Свае музычныя падарункі прывя­зуць на свята калектывы гарадоў-пабрацімаў Навагрудка з Польшчы, Літвы, Расіі. А ўвечары на цэнтральнай сцэне выступяць зоркі беларускай эстрады – ансамбль «Песняры», група «Тяни-Толкай», арт-група «Беларусы», Пётр Ялфімаў і іншыя. Яркім момантам вячэрняй праграмы ста­нуць вогненна-піратэхнічнае шоу з хадулістамі і святочны феерверк.

«Навагрудскі Манмартр» і фестываль нацыянальных культур

На пляцоўцы каля Малога замку ўпершыню на Навагрудчыне пройдзе фестываль нацыянальных культур «Шматнацыянальная Навагрудчына. Сэрцы, якія гучаць ва ўнісон», на якім сваю культуру і традыцыі прадставяць нацыянальныя дыяспары рэгіёну. А тэрыторыя каля помніка Адаму Міцкевічу стане месцам, дзе можна будзе ўбачыць работы мастакоў з усёй рэспублікі. Тут пройдзе вернісаж «Навагрудскі Манмартр».

Пляцоўка каля гістарычна-краязнаўчага музея ператворыцца ў фотагалерэю пад адкрытым небам, якая раскажа пра гісторыю горада, адлюстраваную ў фотаздымках з гарадскога архіва і  асабістых архіваў гараджан. Пройдзе тут і дэфіле «Час праходзіць –  мода застаецца», на якім навучэнцы ўстаноў  адукацыі прадэманструюць касцюмы з элементамі навагрудскага строю.

Вяселле караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай

Адной з самых відовішчных стане інтэрактыўная пляцоўка «Навагрудскі замак», якая размесціцца ў чашы замка. Тут пройдуць конныя і пешыя рыцарскія баі, майстар-класы па сярэднявечных танцах і стральбе з лука, выступяць вулічныя артысты і размесцяцца рады рамеснікаў. Кульмінацыяй арт-праекта «Навагрудскі замак» стане рэканструкцыя вянчання ў Фарным касцёле і вяселля караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, якое адбылося ў 1422 годзе. З сярэдзіны красавіка на спецыяльна створаным сайце можна будзе даведацца больш падрабязна пра работу пляцоўкі «Навагрудскі замак» і пазнаёміцца з інтэрактыўнай картай найбольш цікавых момантаў. Наведванне пляцоўкі плануецца зрабіць платным. Аднак кошт бу­дзе даступным, напрыклад, для ўсёй сям’і можна будзе набыць агульны білет. Прычым, для зручнасці гасцей зрабіць гэта можна будзе загадзя праз інтэрнэт. Рыцарская тэматыка будзе гучаць і на гістарычнай пляцоўцы каля «Уязной брамы». Падчас святочных мерапрыемстваў прой­дзе ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Уязная брама», дзе з’явіцца амаль трохметровая фігура рыцара.

На любы густ і ўзрост

Прыхільнікі мастацкага слова змогуць прыняць удзел у літаратурна-музейным праекце «Літаратурны Алімп Навагрудчыны» Дома-музея А. Міцкевіча. Таксама госці змо­гуць завітаць на арт-пляцоўку каля раённай бібліятэкі «Правінцыйныя замалёўкі», прымерыць вобразы гістарычных персанажаў у фотазоне «Застылая гісторыя», адправіцца ў віртуальную гістарычна-літаратурную экспедыцыю «Навагрудчына на карце свету» або прыемна правесці час у бібліякафэ «Гістарычная кніга».

Гарадскі парк па традыцыі стане галоўнай тэрыторыяй дзяцінства, дзе будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, пройдзе тэматычная квэст-гульня. У цэнтры ўвагі тут будуць і людзі сталага ўзросту – для іх рыхтуецца культурна-забаўляльная праграма «Мой горад – мой лёс».

А аматары спорту змогуць паспрабаваць стаць рэкардсменамі на спартыўнай пляцоўцы «Кніга рэкордаў Навагрудчыны». Конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, паказальныя выступленні з майстар-класамі ад вядомых спартсменаў Навагрудчыны –  актыўны і цікавы адпачынак чакае кожнага.

Разам з грамадскімі аб’яднаннямі

Актыўны ўдзел у вялікім святкаванні 975-годдзя прымуць і грамадскія аб’яднанні раёна і вобласці. Моладзі, напрыклад, яшчэ загаддзя прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы фотаздымак любімага горада. Фотаработы-пераможцы і прызёры стануць удзельнікамі тэматычнай выстаўкі ГА «БРСМ» на адной са святочных пляцовак.

Актывісты маладзёжнай арганізацыі сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага саюза жанчын, РА РГА «Белая Русь» 5 кастрычніка ўручаць памятныя медалі і падарункі маладым мамам, якія народзяць дзетак напярэдадні знакавай даты. Наведаюць пажылых жыхароў раёна ў аддзяленнях сястрынскага догляду ў бальніцах. Упрыгожаннем свята стане абласны конкурс паветраных змеяў, які арганізуе раённая арганізацыя ГА «БРСМ». А для членаў пярвічных прафсаюзных арганізацый будуць арганізаваны велапрабегі па асноўных месцах турыстычнай прывабнасці Навагрудка.

Святочная інфраструктура

Трэба адзначыць, што праграма ўрачыстасцей будзе дапоўнена, а значыць свята падорыць яго гасцям і ўдзельнікам яшчэ некалькі прыемных сюрпрызаў. Разам з тым аргкамітэт, прадпрыемствы і арганізацыі раёна, грамадскія аб’яднанні ўжо вядуць актыўную падрыхтоўку да мерапрыемстваў. Чакаецца, што ў святочныя дні горад наведае вялікая колькасць гасцей, і су­с­трэць іх трэба на належным узроўні. Запланаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні вуліц і грамадскіх месц, падрыхтоўцы аб’ектаў грамадскага харчавання, гасцініц і хостэлаў, арганізацыі работы аб’ектаў гандлю. У хуткім часе на дарогах Р-5, Р-11 і Р-64 будзе размешчаны дзясятак інфармацыйных указальнікаў шляху да Навагрудскага замка. Юбілейныя банеры з’явяцца на вуліцах горада і абласнога цэнтра, а на пэўных відах прадукцыі навагрудскіх прадпрыемстваў будзе размешчаны лагатып свята. Шырокае інфармаванне і анансіраванне святочных мерапрыемстваў прадугледжана ў мясцовых, абласных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

Алена Ганцэвіч, «НЖ»

Другие новости

Ян Каштелян стал победителем Международного турнира по греко-римской борьбе в Украине

 ↓

2019-03-23 09:38:23

Бесплатные экскурсии по Беларуси пройдут 13 и 14 апреля

 Бесплатные экскурсии по Беларуси пройдут 13 и 14 апреля во время «Фэста экскурсаводаў» — 2019″, сообщает БЕЛТА.

2019-03-21 09:48:06

Ко Дню победы в Гродненской области проведут эстафеты

  Легкоатлетические эстафеты, приуроченные к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистких захватчиков, одновременно стартуют во всех районах Гродненского региона, сообщает БЕЛТА. 

2019-03-20 09:21:03

Александр Грабовик — о спорте, семье, своем пути в борьбе, целях и ІІ Европейских играх

  Всего через пару месяцев в Беларуси состоится важное международное спортивное событие – ІІ Европейские игры...

2019-03-20 09:19:38

Maršrutas nr. 76 — Baltarusija. Naugardukas. Навагрудак

 ↓

2019-03-19 09:41:55

Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» пачынае спецпраект да 975-годдзя Навагрудка «Любімаму гораду прысвячаецца»

 На тэрыторыі нашай роднай Беларусі мноства адметных мясцін, мінулае і сучаснае якіх прыцягваюць розум, сэрцы і душы людзей...

2019-03-19 09:41:12

Подробнее

События

Нет событий

Тэги

Сайт разработан при поддержке проекта международной технической помощи и Еврокомиссии

Проект международной технической помощи TASIS
© 2019 Гродненское областное отделение общественного объединения "Республиканский туристско-спортивный союз"