У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» адкрылася новая этнаграфічная выстаўка “Скарбы Лідчыны”, якая адлюстроўвае розныя напрамкі традыцыйных рамёстваў: пляценне з саломы, выцінанка, шыццё, ткацтва, ганчарства, дрэваапрацоўка.
Прадстаўленыя вырабы выканалі майстры Лідскай зямлі. Вялікая калекцыя ручнікоў, посцілак, прадметаў
хатняга абіходу прадстане перад вашымі вачыма. Наведвальнікаў выставы зацікавіць і акуне ў мінулае
беларуская хата з рэчамі, якімі крысталіся нашыя продкі.
У мінулыя выхадныя экскурсію па выстаўцы правялі малодшы навуковы супрацоўнік аддзела
рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Савіцкая і майстар Валянціна Сільвановіч. Дзіцячую
аўдыторыю пазнаёмілі з традыцыйнай беларускай культурай: расказалі пра гісторыю стварэння
беларускага касцюма, пра асаблівасці яго вырабу на тэрыторыі Гродзенскага Панямоння, пра ўжыванне
прадметаў хатняга абіходу беларусаў. Юныя наведвальнікі выстаўкі змаглі пазнаёміцца з традыцыйнай
культурай Лідскага рэгіёна, удасканаліць свае веды аб гісторыі родных мясцін.
Працуе выстава з 8:30 да 17:30. Выхадны – нядзеля і панядзелак.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу ўстанову
па адрасу: г.Ліда, вул. Савецкая, 12.
2018-12-18 20:00:21
Дашкольнае выхаванне
2018-12-18 10:53:13
«Почему этот большой мальчик на коляске? Почему бабушка идет по улице, стуча перед собой палочкой? Почему дядя так странно ходит?»
2018-12-17 13:09:10
Во вторник, в 18 часов ждем всех заинтересованных и небезразличных к своему городу людей на ток-шоу, посвященное теме развития туризма на Новогрудчине.
2018-12-17 11:18:04
15 декабря, на главной площади города новогоднее настроение создавали артисты, которые приехали из города Кореличи.
2018-12-17 08:34:22
К 100-летию становления белорусской государственности: история, события, люди
2018-12-14 07:52:51
События |
| Нет событий |
|