Дарога лесагаспадарчага прызначэння неўзабаве праляжа праз лясны масіў у міцкавіцкай зоне. Яе працягласць - 7,5 км, ад граніцы з Вілейскім раёнам да вёсак Ардзяя і Калпяя, якія знаходзяцца непадалёку ад Укропенкі. Гэта дарога дапаможа мясцовым лесаводам выконваць работы на участках лесу, куды немагчыма было даехаць на аўтамабілі і нават дайсці пехатою, бо забалочаныя мясціны.

На дарожных работах занята ДРБУ-134, яны выконваюцца строга па тэхналогіі, пачаліся сёлета ў лістападзе і павінны закончыцца вясною наступнага года. Як адзначыў галоўны ляснічы Смаргонскага доследнага лясгаса Сяргей Дурко, пакуль дарожнікі ўкладваюцца ў вызначаны тэрмін.
За апошнія 5 гадоў гэта ўжо трэцяя лесагаспадарчая дарога. На яе будаўніцтва выдаткавана 650 тысяч рублёў. Дзве папярэднія дарогі лесагаспадарчага прызначэння былі пабудаваны ў Крэўскім лясніцтве. Ужо ёсць праект на будаўніцтва ў наступным годзе дарогі працягласцю 10 км у Ашмянскім раёне. Размешчаныя там лясныя масівы ўваходзяць у склад Смаргонскага доследнага лясгаса. А ўвогуле, у гэтай лесагаспадарцы імкнуцца штогод будаваць пэўную частку дарог для сваіх патрэб.


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
2017-12-19 15:15:41
Дети вместе с родителями сделали из подручного материала кормушки, а также заготовили семена арбуза, семечки подсолнечника, просо, овес, семена тыквы, пшено, развесили кормушки на территории детского сада.
2017-12-19 12:19:16
2017-12-19 08:00:37
Очередной тренинг по написанию проектных заявок прошёл в СШ №6. Его цель – ознакомить потенциальных соискателей грантов с особенностями разработки проектных идей и подготовки проектной заявки для привлечения финансирования.
2017-12-07 15:11:14
Куда пойти учиться? Над этим вопросом уже сегодня ломают голову завтрашние выпускники школ. Ведь от грамотного выбора учебного заведения во многом зависит и будущая жизнь молодого человека.
2017-12-06 11:50:04
2 декабря 2017 Сморгонская детская школа искусств с ГИКУ«Музей-усадьба М. К.Огинского» провели детский бал.
2017-12-05 08:12:56
События |
| Нет событий |
|