"ЗГУКІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ"
ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" з задавальненнем паведамляе, што на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбудзецца раённае свята "ЗГУКІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ". Свята пройдзе у тры этапы. Кожны з этапаў свята прымеркаваны да беларускага земляробчага календара.
24 верасня 2016 года ў 14.00 - першы этап мерапрыемства прымеркаваны да свята Багач - земляробчага свята ў гонар заканчэння збору ураджаю і называецца "Талака". Запланаваны паказ тэатралізаваных традыцыйных народных абрадаў, звязаных тэматыкай збору ўраджаю. Інтэрактыўны момант, прыемны, урачысты, які канчаткова аб"яднае ўдзельнікаў, гэта прэзентацыя замешвання і выпякання дажыначнага караваю. Кожны з прысутных зможа дадаць свой унікальны інгрыдыент, напрыканцы усе удзельнікі свята змогуць пачаставацца караваем .
Другі этап прымеркаваны да свята Пакровы і назавыецца "Пакроўскі кірмаш", і пройдзе ён 15 кастрычніка 2016 года. Будзем ладзіць сапраўдны фэст-кірмаш, на якім гледачы пабачаць выставу народных рамёстваў, пагуляюць у традыцыйныя гульні, адведаюць кашы рознага гатунку, пабачаць выступленне тэатра "Батлейка" і паслухаюць песенны фальклор: жартоўныя песні і прыпеўкі.
Спрадвеку перыяд ад Пакроваў да Піліпаўскага посту быў для нашых продкаў самым вясёлым часам. Сабраны багаты ўраджай, праца у полі скончана, людзі весяліліся і ладзілі вяселлі. Заключны этап свята "Згукі Бацькаўшчыны" пройдзе 12 лістапада 2016 года пад назвай "Вялікая вясельніца". Гледачы змогуць наведаць выставу народных рамёстваў, тэматычную вытаву вырабаў з берасты. Творчыя калектывы парадуюць вясельнымі песнямі, і тэатралізаваным прадстаўленнем прыказак і прымавак. Завершыць свята танцавальная этнавечарына "Скачуць сёння да зары, польку нават камары!"
Паважаныя лідчане! Шчыра запрашаем Вас наведаць шэраг нашых свят. Прыемных вам уражанняў і добрага настрою!
Тэлефон для інфармацыі: 52-62-48, 52-04-92.
Другие новости
Неманская весна 2021
Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года!
2021-03-25 12:33:43
Фотоконкурс "Зеленый взгляд"
Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.
2021-03-15 12:39:51
Щучинщина и Гродненщина. Избранные фотографии с комментариями
Автор: Cергей Плыткевич
2021-02-16 11:21:11
Дорогами романтика эпохи Просвещения, который превратил Гродно в королевский город
Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича
2021-02-15 10:24:02
Под Гродно заметили редкую для Беларуси птицу – оляпку.
На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии
2021-02-01 18:34:39
Учащиеся Сморгонской школы искусств имени М.К. Огинского получили материальную помощь со спецфонда Президента.
Материальную помощь с вручением свидетельства специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи получили две воспитанницы школы искусств имени М.К. Огинского.
2020-06-05 14:32:14