Каталог объектов

Активный отдых

Музеи, Театры, Кино, Концертные площадки, Выставочные залы, Ночные клубы, Зоопарки, Казино, Бильярд, Стадионы и ледовые дворцы, Фестивали и конкурсы, Бассейны, Парки , Маршруты,

Пункты питания

Рестораны, Кафе, Бары,

Услуги и обслуживание

Парикмахерские, Химчистки, Интернет, Ателье и ремонт одежды, Таможни, Ремонт , Прокат бытовой\туристической техники,

Транспорт

Автобусы, Троллейбусы, Такси, Авиа, Аренда авто, Автомойка, Автозаправки "Белоруснефть", Автозаправки "Лукойл", Автосервис и магазины автозапчастей ,

Памятники архитектуры

Светские памятники, Резиденции, Старая фабрика, Памятники, Кладбище, Фортификация, Деревянные дома, Замки, Дворцово-парковые комплексы, Усадьбы, Городской ансамбль, Памятники техники, Объекты разных вероисповеданий,

Покупки

Сувениры, Антиквариат, Рынки, Спортивно-туристические магазины, Торговые дома, Банкоматы,

Информация в интернете

Связанные с туризмом организации,

Информационные телефоны

Железнодорожный транспорт, Аэропорты, Автовокзалы, Центры туристической информции,

Объекты проживания

Гостиница, Мотель, Частные квартиры, Турбаза, Детские лагеря отдыха, Агроусадьба, Санаторий,

Мероприятия

Туристические мероприятия, Фольклорные мероприятия,

Посольства и консульства

Польское консульство, Литовское консульство, Власти,

Спортивный отдых

Конный спорт, Катание на байдарках и лодках, Охота, Боулинг клуб, Спорткомплекс,

Экстренные телефоны

Больницы\поликлиника, Милиция 102, Скорая помощь 103, МЧС 101, Эвакуатор и дорожная помощь,

Образование

Высшие учебные заведения,

Экскурсионные и турфирмы

Турфирмы, Анимация,

У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

 Рыцарскія забавы, сярэднявечныя танцы і музыка, “горад майстроў” і шмат чаго іншага… Як і абяцалі арганізатары, Лідскі замак у мінулую суботу зноў часова зажыў сярэднявечным жыццём: тут адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і народнай аматарскай студыяй “Dies Magna”, якая дзейнічае пры названым цэнтры. Нагадаем: адметнай асаблівасцю сёлетняга рыцарскага турніру стаў удзел у ім конных рыцараў, чаго ў нашым замку не было гадоў дзесяць.

У час тэатралізаванага адкрыцця мерапрыемства рыцары студыі “Dies Magna” распавялі гледачам пра знакамітае пагадненне 1392 года паміж стрыечнымі братамі – князямі Вітаўтам і Ягайлам, – якое было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай і паклала канец дзесяцігадовай міжусобнай вайне. Заключаны вечны мір – і ў гонар гэтай падзеі ў Лідскім замку вырашана правесці рыцарскі турнір, ваярскія гульні. Так тэатралізаваная сцэнка плаўна перацякае ва ўласна турнір “Меч Лідскага замка”.

Выязджаюць на конях і вітаюць гледачоў дзевяць рыцараў з мінскага конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. На кані Трыстане – маршал турніру пан Павел Заслаўскі (кіраўнік клуба Павел Калінкоў). І ладзяцца адна за другой рыцарскія забавы: сеча на скаку качаноў капусты (“галоў непрыяцеляў”), удары дзідамі ў замацаваны на жэрдцы шчыт-“сарацыну”, падняцце дзідай кольца і хусткі прыгожай дамы і іншае – і ўсё таксама не злазячы з каня, на скаку.

Скажам проста, забавы гэтыя нялёгкія нават для вопытных рыцараў-вершнікаў з “Залатой шпоры”, не кожнаму з іх удаецца, напрыклад, падняць кольца альбо на поўным галопе дастаць уваткнуты ў зямлю меч. А тут яшчэ нечакана выбывае са строю адзін з коней: моцна раніць нагу аб востры каменьчык. Таму кіраўнік клуба ў час інтэрв’ю пасля першага аддзялення турніру крыху не ў настроі.

– Шкада, што адзін наш конь сёння выступаць больш не зможа, – гаворыць ён. – Так, Лідскі замак – вельмі прыдатнае і цудоўнае месца для правядзення пешых турніраў, аднак для турніраў конных, як паказаў сённяшні непрыемны выпадак з канём, яго тэрыторыя яшчэ недастаткова падрыхтавана, ёсць над чым папрацаваць. Але гэта не значыць, што мы больш не гатовы да вас прыязджаць. Узровень арганізацыі турніру высокі, лідчане – народ гасцінны, гледачы нас актыўна падтрымліваюць. Увогуле, нам прыемна тут выступаць і мы гатовы выступаць далей.

1

***

А пакуль – перапынак. Але ёсць што паглядзець і ў чым паўдзельнічаць наведвальнікам замка і ў перапынках паміж аддзяленнямі. Для дзяцей арганізавана катанне на рыцарскіх конях; ансамбль сярэднявечнай музыкі “Hardwood”, тэатр гістарычнага танца “Soleil” і дуэт “Дзівабор” (усе згаданыя калектывы – таксама з Мінска) праводзяць для ўсіх жадаючых майстар-клас па сярэднявечных танцах; кожны жадаючы можа пабыць і ў ролі каваля; каля замка вабяць прахожых рамесныя рады, імправізаваныя гандлёвыя кропкі і іншае; у вежы Вітаўта супрацоўнікі гістарычна-мастацкага музея адкрылі дзве выстаўкі, якія датычацца гісторыі Лідскага замка…

– Гэта ўжо трэці рыцарскі турнір у Лідзе, на якім выступае наш калектыў, – адзначае ў час інтэрв’ю музыкант ансамбля “Hardwood” Вольга Грынь. – Увогуле, Ліда для нас знакавае месца. Менавіта ў вашым горадзе чатыры гады назад мы далі свой першы канцэрт. У Лідзе жыве многа нашых сяброў. Вельмі падабаюцца ваш замак, мерапрыемствы ў ім – быццам трапляеш у маленькі сярэднявечны горад, дзе кожны займаецца сваёй справай, але ўсіх аб’ядноўвае захапленне сумеснай рэканструкцыяй той эпохі.

Сваёй справай займаецца ў замку і прафесійны каваль з Мінска Дзмітрый Андрэеў, які таксама прыязджае ў наш горад не ўпершыню. Дарэчы, даводзілася яму каваць зброю і для рыцараў “Залатой шпоры”. “Ваш замак ідэальна падыходзіць для такіх турніраў і ўвогуле для мерапрыемстваў па рэканструкцыі Сярэднявечча, – згодны і ён. – Магчымасці для гэтага тут – вялікія”.

3

***

У другім аддзяленні турніру – коннае тэатралізаванае рыцарскае шоу “Гісторыя рыцара” з удзелам клуба “Залатая шпора”. Галоўны герой дзейства – баярын вялікага князя Вітаўта, ужо знаёмы нам пан Павел Заслаўскі. Перад ім стаіць нялёгкая задача – вярнуць адабраную тэўтонскімі рыцарамі ў папскага нунцыя каралеўскую карону, якую той павінен быў даставіць вялікаму князю. Для гэтага пан Павел вымушаны пад імем Вільгельма Баварскага прыняць удзел у рыцарскім турніры, які праходзіць у сталіцы Тэўтонскага ордэна Марыенбургу. Прайшоўшы шэраг выпрабаванняў, ён выходзіць пераможцам турніру, пацвярджае сваё права быць рыцарам і ў паядынку адваёўвае карону Вітаўта.

 – Гісторыя гэта часткова праўдзівая, – адзначае кіраўнік клуба Павел Калінкоў. – Сапраўды, у 1409 годзе дзесьці на мяжы каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў папскага нунцыя ўкралі карону, прызначаную для Вітаўта. Аднак карона тая так і не была вернута, каралём Вітаўт так і не стаў. У нашым шоу карона сімвалізуе сілу і адвагу воінаў Вялікага княства.

30

Напэўна, самым насычаным і яркім стала трэцяе – вячэрняе – аддзяленне турніру “Агні Лідскага замка”, на якое прыйшла найбольшая колькасць гледачоў. Тэму папярэдняга шоу – сілу і адвагу воінаў ВКЛ – як бы развіла далей і яшчэ раз падкрэсліла інтэрактыўнае коннае рыцарскае шоу “Пад харугвамі Грунвальда”, у якім, акрамя рыцараў з клуба “Залатая шпора”, удзельнічалі і некаторыя гледачы-мужчыны, з якіх была набрана дадатковая харугва для ўдзелу ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Гэтым людзям далі дзіды і шчыты, і яны павінны былі стаяць шчыльнай сцяной перад націскам тэўтонскай пяхоты і кавалерыі (зразумела, за бяспекай дзейства для непадрыхтаваных людзей сачылі ўдзельнікі клуба, умела аб’язджаючы на конях сцяну з апалчэнцаў). У ходзе шоу быў інсцэніраваны эпізод бітвы, у якім забілі магістра Тэўтонскага ордэна.

– Дзякую вам за тое, што выйшлі на полі бітвы ўперад і шчыльна стаялі побач адзін з другім, плячо ў плячо, – казаў удзельнікам-гледачам кіраўнік клуба. – А зараз прыйшоў час класці зброю і вяртацца да сваіх штодзённых спраў. Яшчэ раз дзякую за ўдзел.

Але на гэтым праграма мерапрыемства не завяршылася. Гледачоў чакалі сярэднявечная дыскатэка ад мінскай групы “Pawa” і фаер-шоу ад сталічных тэатраў агню “Бельтайн” і “Elemental”, якія сагрэлі ўсіх прысутных у той халодны позні восеньскі вечар і пакінулі ў іх мноства дадатковых яркіх уражанняў.

2

6

13

19

20

32

45

85

88

92

94

 

Фота Аліны ДУБЯНОК

 

ССЫЛКА: www.lidanews.by/news/r1/ku1/7649-u-lidze-adby-sja-do-gachakany-rycarski-turnir-mech-lidskaga-zamka-fota

Другие новости

Неманская весна 2021

 Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года! 

2021-03-25 12:33:43

Фотоконкурс "Зеленый взгляд"

Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.

2021-03-15 12:39:51

Щучинщина и Гродненщина. Избранные фотографии с комментариями

Автор: Cергей Плыткевич

2021-02-16 11:21:11

Дорогами романтика эпохи Просвещения, который превратил Гродно в королевский город

Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича

2021-02-15 10:24:02

Под Гродно заметили редкую для Беларуси птицу – оляпку.

 На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии

2021-02-01 18:34:39

Учащиеся Сморгонской школы искусств имени М.К. Огинского получили материальную помощь со спецфонда Президента.

 

Материальную помощь с вручением свидетельства специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи получили две воспитанницы школы искусств имени М.К. Огинского.

2020-06-05 14:32:14

Объявления

  • Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.

    Положение конкурса

События

Нет событий

Тэги

Сайт разработан при поддержке проекта международной технической помощи и Еврокомиссии

Neighbohood Проект международной технической помощи TASIS Коммитет Евросоюза Проект - неизвестная Европа
© 2021 Гродненское областное отделение общественного объединения "Республиканский туристско-спортивный союз"