Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сабраў навучэнцаў І і ІІ ступені адукацыі на фестываль народных гульняў. Пры падрыхтоўцы да конкурсу навучэнцы вывучалі гісторыю з’яўлення народных гульняў сваёй мясцовасці, сабралі іх у “чароўны куфэрак” і прапанавалі пагуляць у гульні гасцям і ўдзельнікам фестывалю.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 дзяржаўных устаноў адукацыі: «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа №2 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні», «ВПК Лылойцінскі яслі-сад – ПШ», «ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад – ПШ», «ВПК Войстамскі яслі-сад – БШ», «Сольская СШ», «ВПК Сінькоўскі яслі-сад – СШ», «ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – СШ», «ВПК Крэўскі яслі-сад – СШ».
Гледачы змаглі сустрэцца з Васілём і Васілінкай, бабкай Настачкай, гаспадыняй Алесяй, Марыськай і Янкам, з Буслом і Вясной, дзядулем Агароднікам і Несцеркам. Вядучыя сюжэтна-гульнёвых праграм запрасілі ўсіх прысутных пагуляць у забытыя народныя гульні: “Садзі лянок”, “Запляці касу”, “Ляцяць птушкі”, “Рукі суседа”, “Гарлачык”, “Верабей”, “Касьба”, “Млын”, “Ластаўка і мошкі”, “Выведзі птушанят” і “Грушка”.
Пераможцамі раённага фестывалю народных гульняў “Чароўны куфэрак” сталі сюжэтна-гульнёвыя праграмы «Беларускі падворак» ДУА «ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад – ПШ» і «Святочны кірмаш «Разнасолы» запрашае» ДУА «Сольская СШ». Другое месца падзялілі сюжэтна-гульнёвыя праграмы «У свеце чароўнай гульні» ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Смаргоні», «На Крэўскім кірмашы» ДУА «ВПК Крэўскі яслі-сад – СШ» і «Веснавыя забавы» ДУА «ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – СШ». Трэцяе месца – «З крыніц Лылойцінскіх» ДУА «ВПК Лылойцінскі яслі-сад – ПШ» і «Гуканне вясны» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні».
І ўдзельнікі, і гледачы фестывалю змаглі дакрануцца да вытокаў гульнёвай самабытнай культуры Смаргоншчыны, атрымалі цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні. І яшчэ раз змаглі пераканацца, што цікавыя гульні ёсць не толькі ў інтэрнэце, але і “чароўным бабуліным куфэрку”.
Вольга ГУЙСКАЯ, загадчык аддзела мастацкай творчасці і вольнага часу Смаргонскага РЦТДіМ.
Фота аўтара.
Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года!
2021-03-25 12:33:43
Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.
2021-03-15 12:39:51
Автор: Cергей Плыткевич
2021-02-16 11:21:11
Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича
2021-02-15 10:24:02
На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии
2021-02-01 18:34:39
2020-06-05 14:32:14
Объявления |
|
События |
Нет событий |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |