Каталог объектов

Активный отдых

Музеи, Театры, Кино, Концертные площадки, Выставочные залы, Ночные клубы, Зоопарки, Казино, Бильярд, Стадионы и ледовые дворцы, Фестивали и конкурсы, Бассейны, Парки , Маршруты,

Пункты питания

Рестораны, Кафе, Бары,

Услуги и обслуживание

Парикмахерские, Химчистки, Интернет, Ателье и ремонт одежды, Таможни, Ремонт , Прокат бытовой\туристической техники,

Транспорт

Автобусы, Троллейбусы, Такси, Авиа, Аренда авто, Автомойка, Автозаправки "Белоруснефть", Автозаправки "Лукойл", Автосервис и магазины автозапчастей ,

Памятники архитектуры

Светские памятники, Резиденции, Старая фабрика, Памятники, Кладбище, Фортификация, Деревянные дома, Замки, Дворцово-парковые комплексы, Усадьбы, Городской ансамбль, Памятники техники, Объекты разных вероисповеданий,

Покупки

Сувениры, Антиквариат, Рынки, Спортивно-туристические магазины, Торговые дома, Банкоматы,

Информация в интернете

Связанные с туризмом организации,

Информационные телефоны

Железнодорожный транспорт, Аэропорты, Автовокзалы, Центры туристической информции,

Объекты проживания

Гостиница, Мотель, Частные квартиры, Турбаза, Детские лагеря отдыха, Агроусадьба, Санаторий,

Мероприятия

Туристические мероприятия, Фольклорные мероприятия,

Посольства и консульства

Польское консульство, Литовское консульство, Власти,

Спортивный отдых

Конный спорт, Катание на байдарках и лодках, Охота, Боулинг клуб, Спорткомплекс,

Экстренные телефоны

Больницы\поликлиника, Милиция 102, Скорая помощь 103, МЧС 101, Эвакуатор и дорожная помощь,

Образование

Высшие учебные заведения,

Экскурсионные и турфирмы

Турфирмы, Анимация,

Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах: па шляху адраджэння

Палацавы комплекс у стылі французскага класіцызму з багатай бібліятэкай і карціннай галерэяй, вялікі парк, каскадныя сажалкі і гаспадарчы двор, які з’яўляўся сапраўдным агракамбінатам. На працягу некалькіх стагоддзяў у Шчорсах знаходзіўся маёнтак, які належаў роду Храптовічаў, але асабліва праславіў магнацкую рэзідэнцыю Іахім Літавор Храптовіч, апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага.

 

   



– Менавіта Іахім Літавор Храптовіч у канцы XVIII ст. прыняў рашэнне аб будаўніцтве ў сваім маёнтку палацава-паркавага ансамбля ў стылі французскага класіцызму. За выкананне яго задумкі ўзяліся адны з лепшых еўрапейскіх майстроў, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Жышко. – Палац уражваў веліччу і багаццем, а сапраўдным яго здабыткам была бібліятэка, сабраная Іахімам Храптовічам і яго сынам Адамам. Яна ўтрымлівала каля 10 тысяч (а па некаторых крыніцах 20 тысяч) тамоў старажытных і тагачасных аўтараў, найкаштоўнейшыя архіўныя дакументы і рукапісы, геаграфічныя карты, першую ў гісторыі ВКЛ археалагічную калекцыю. Доўгі час сядзіба была цэнтрам развіцця культуры. У бібліятэку Храптовіча прыяз­джаў кароль Рэчы Паспалітай С.А. Панятоўскі. У розныя гады тут працавалі астраном М. Пачобут, гісторыкі І. Даніловіч, І. Лялевель, паэты А. Міцкевіч і У. Сыракомля, а функцыі бібліятэкараў выконвалі паэты Я. Чачот і М. Вольскі. Лічыцца, што менавіта тут Адам Міцкевіч напісаў сваю паэму «Гражына».

– Да таго ж маёнтак Храптовічаў вылучаўся на фоне традыцыйных памешчыцкіх га­спадарак развітой сельскагаспадарчай вытворчасцю і дабрабытам сялянства, – адзначыла Н. Жышко. – Маёнтак славіўся сырамі, хлебам, півам. Тут упершыню быў уведзены севазварот і ўжывалася комплексная перапрацоўка сыравіны. У маёнтку рабілі вазы, колы, займаліся жывёлагадоўляй, разводзілі коней. На мясцовых сажалках было выдатна наладжана развядзенне рыбы. У маёнтку працавалі броварны завод, алейня. За тавар Храптовічаў традыцыйна давалі цэны значна вышэйшыя за біржавыя. Былі ў Шчорсах і вадзяная лесапільня, і тры млыны, адкуль гандляры-аптавікі адпраўлялі муку ў розныя гарады Расіі. А пазней на рацэ Нёман пабудавалі верф, на якой выраб­лялі маленькія судны. Пачынаючы з другой паловы XIX ст., тут пачалі выкарыстоўвацца машыны (жняяркі, звычайныя і паравыя малатарні, тэхніка для ўборкі бульбы). На палях вяліся меліярацыйныя работы. Такім чынам, гаспадарчы двор сядзібы Храптовічаў, які называюць «Мураванкай», у XIX ст., можна сказаць, быў шматгаліновым агракамбінатам. У Шчорсах амаль на сто гадоў раней, чым на дзяржаўным узроўні, фактычна было адменена прыгоннае права.

Сёння ад былой велічы магнацкай рэзідэнцыі Храптовічаў мала што засталося. У гады Першай сусветнай вайны палац згарэў і не быў адноўлены. Маёнтак разам з паркам паступова прыйшоў у заняпад. Захаваліся толькі фрагменты сядзібы: двухпавярховы дом упраўляючага, будынак, дзе жыла прыслуга, вяндлярня, рэшткі гаспадарчага двара і стайняў, напаўразбураныя падвалы на месцы палаца. Рэстаўрацыя палацава-паркавага комплексу не праводзілася, але пэўныя меры па захаванні гістарычна-культурнай спадчыны раённымі і мясцовымі ўладамі прымаюцца. Акрамя таго, у 2017 г. адкрыты дабрачынны фонд «Шчорсы і Храптовічы», які вядзе актыўную валанцёрскую дзейнасць.

– У ліпені мінулага года паміж аддзелам культуры райвыканкама, Шчорсаўскім сельвыканкамам і фондам «Шчорсы і Храптовічы» падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, якое накіравана на арганізацыю сумесных дзеянняў па аднаўленні ансамбля былога палаца Храптовічаў у Шчорсах і «Мураванкі», – паведаміла Наталля Жышко. – Распрацаваны план паэтапнага адраджэння сядзібы і пачата яго рэалізацыя. У ліку праведзеных мерапрыемстваў – інвентарызацыя аб’ектаў расліннага свету, ачыстка аб’ектаў былога палаца ад галля, хмызнякоў і аварыйных дрэў (у тым ліку падчас суботнікаў), распрацоўка праекта зон аховы (працягваецца) і інш. Асноўныя віды работ былі прафінансаваны з раённага бюджэту. Увогуле на правядзенне работ па захаванні ансамбля былога палаца Храптовічаў за 2017 – 6 месяцаў 2019 гг. было выдзелена 22780,48 руб. У бягучым годзе на тэрыторыі сядзібы ўстаноўлена альтанка і абсталявана зона адпачынку за кошт сродкаў фонду, атрыманых пры рэалізацыі гранта, і раённага бюджэту. У другой палове 2019 года запланавана выдзяленне яшчэ 3000 руб. бюджэтных сродкаў для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на рамонт даху вяндлярні.




Адраджэнне сядзібы толькі пачынаецца, аднак ужо сёння аматары гісторыі, вандровак па Беларусі і актыўнага адпачынку гэта месца не абмінаюць. Па інфармацыі аддзела турызму ўпраўлення спорту і турызму райвыканкама, аг. Шчорсы ўключаны ў турыстычныя маршруты «Сцежкамі Адама Міцкевіча», «Шляхецкія сядзібы Навагруд­чыны», веламаршрут «Летапісная Літва» і зялёны маршрут «Сцежкамі Любчанскага краю». А на тэрыторыі парку былога маёнтка Храптовічаў знаходзіцца сядзіба «Шчорсы», дзе можна спыніцца для адпачынку невялікай групе падарожнікаў.

– Для пачатку рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ неабходна правядзенне археалагічных, фізіка-хімічных і тэхнічных даследаванняў будынкаў, якія захаваліся, распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аднаўленне ансамбля, – адзначыла Н. Жышко. – Бюджэт раёна не можа прафінансаваць у поўным аб’ёме названыя работы. Таму на апошнім пасяджэнні камісіі па ахове гістарычна-культурнай спадчыны былі абмеркаваны пытанні далейшага аднаўлення сядзібы з прыцягненнем сродкаў праграм трансгранічнага супрацоўніцтва і гуманітарных праектаў. Акрамя гэтага, працягваецца пошук інвестараў, якія могуць набыць сядзібу праз аўкцыён.

Да жаданага выніку, вядома, яшчэ вельмі далёка. Але нездарма ў народзе гавораць: «Кропля камень точыць». Агульнымі намаганнямі райвыканкама і фонду пры садзейнічанні не­абыякавых людзей і прыцягненні альтэрнатыўных крыніц фінансавання ажыццявіць запланаванае магчыма.

 

Падрыхтавала Анастасія Пятрова, «НЖ»

 
 

Другие новости

«Литовка» вновь открыта для посещения

  С сегодняшнего дня вновь открывает свои двери усадьба «Литовка».

2019-08-25 09:52:08

Госці фестываля "Кераміка Крэва" падзяліліся сваімі ўражаннямі ад свята

 17 жніўня на Смаргоншчыне прайшоў фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва". Госці гэтага свята падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі.

2019-08-19 09:17:15

Навагрудчане прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»

  Сёлета ўдзельнікаў рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» вітаў горад Свіслач...

2019-08-14 12:01:52

Новогрудчане сыграют в болотный футбол на Августовском канале

  10 августа на Августовском канале у шлюза Домбровка состоится летний «Праздник моря». Интересная и зрелищная программа праздника включает соревнования по болотному футболу, участие в которых планирует принять и новогрудская команда.


2019-08-10 10:46:08

В Сморгонском районе работает лагерь для детей-инвалидов

 В последнее время всё чаще заходит речь об инклюзивном образовании. Инклюзия – это процесс реального включения людей с ограниченными возможностями в активную общественную жизнь.

2019-08-01 08:34:58

У Солах прайшло свята "Аграгарадок шчаслівых сямей"

 Свята прйшло ў нядзелю, 14 ліпеня.

2019-07-16 09:00:51

События

Нет событий

Тэги

Сайт разработан при поддержке проекта международной технической помощи и Еврокомиссии

Neighbohood Проект международной технической помощи TASIS Коммитет Евросоюза Проект - неизвестная Европа
© 2019 Гродненское областное отделение общественного объединения "Республиканский туристско-спортивный союз"