Пра добрыя справы школьнага лясніцтва «Дубрава» Першамайскага дз/с-СШ вядома далёка за межамі раёна. Па выніках агляду-конкурсу наша лясніцтва прызнана лепшым на Гродзеншчыне. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў і злёт юных лесаводаў вобласці, які ладзіўся з мэтай экалагічага выхавання, пашырэння ведаў па лесаводстве, прафесійнай арыентацыі вучняў.
У Скідзельскі прафесійны ліцэй з’ехаліся 14 каманд, каб паспрачацца за званне лепшых юных лесаводаў. Наш раён дастойна прадставіла школьнае лясніцтва «Дубрава», якое дзейнічае вось ужо пяць год. Першамайскія школьнікі ўзялі пад сваю апеку 75 гектараў лясной гаспадаркі. Кожны год экаактывісты садзяць лес, даглядаюць пасадкі, праводзяць прыродаахоўныя мерапрыемствы.
На рахунку школьнага лясніцтва шмат добрых спраў. Таму нашай камандзе ў складзе Вікторыі Амялевіч, Ілоны Місюкевіч, Вікторыі Уколавай, Артура Міхневіча, Андрэя Рамейкі было што расказаць на злёце. У намінацыі «Візітная картачка школьнага лясніцтва» яны занялі першае месца. Свае веды па ахове лесу, заалогіі, лясной экалогіі рабяты прадэманстравалі і ў конкурсе юных лесаводаў. У інтэлектуальнай гульні «Эка-эрудыт» першамайцы былі трэцімі.
Сур’ёзныя іспыты чакалі ўдзельнікаў злёту падчас практычнага конкурсу. Пазнаць жывёлу па слядах і ведаць яе біялагічныя асаблівасці, умець вызначаць узрост лесу, таўшчыню дрэў, карыстацца спецпрыборамі – гэта далёка не поўны пералік заданняў для юных лесаводаў. Падтрымлівалі канкурсантаў намеснік дырэктара школы А. Р. Гудач і педагог-арганізатар Н. С. Дашкевіч.
Па выніках выпрабаванняў школьнае лясніцтва «Дубрава» набрала найбольшую суму балаў і стала пераможцам абласнога злёту юных лесаводаў. Ад Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання першамайскія школьнікі атрымалі ў падарунак ноутбук.
Абласны злёт лесаводаў быў прысвечаны 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і каманда-пераможца разам з арганізатарамі мерапрыемства ўсклала кветкі і вянок да помніка юным падпольшчыкам.
Источник: dzyannica.by
Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года!
2021-03-25 12:33:43
Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.
2021-03-15 12:39:51
Автор: Cергей Плыткевич
2021-02-16 11:21:11
Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича
2021-02-15 10:24:02
На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии
2021-02-01 18:34:39
2020-06-05 14:32:14
Объявления |
|
События |
Нет событий |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |