А з’явілася гэтая калекцыя дзякуючы шматгадовай дружбе беразаўчаніна з маскоўскім пісьменнікам і сцэнарыстам Альбертам Івановым.
Спачатку нагадаем нашым чытачам, што Анатоль Макарэвіч і Альберт Іваноў сябруюць паміж сабой больш за сорак гадоў. Беларусам, у тым ліку і лідчанам, Альберт Іваноў вядомы перш за ўсё як аўтар кніг для дзяцей аб прыгодах Хомы і Сусліка, якія выдаваліся і ў Беларусі. Ён сцэнарыст такіх вядомых фільмаў, як, напрыклад, “Сем старых і адна дзяўчына”, “Тры дні ў Маскве”, “Раз на раз не прыходзіцца”, “Лесвіца”, “Свістаць усіх наверх!”, мультфільмаў “Крылы, ногі, хвасты”, “Хітрая варона”. Альберт Анатольевіч сябруе з многімі маскоўскімі пісьменнікамі, акцёрамі, грамадскімі дзеячамі, з некаторымі з іх ён пазнаёміў свайго сябра з Бярозаўкі.
Аб дружбе Анатоля Макарэвіча і Альберта Іванова “Лідская газета” пісала не раз, а ўпершыню – гадоў пятнаццаць назад, у рубрыцы “Сустрэча са знакамітасцю”, якую вяла намеснік галоўнага рэдактара Людміла Петрулевіч. Гісторыя знаёмства работніка шклозавода “Нёман” з прадстаўніком маскоўскай літаратурнай багемы адрознівалася ад іншых гісторый, расказаных у рубрыцы, тым, што гэтае знаёмства перарасло ў дружбу.
А нядаўна “Лідская газета” звярнулася ў раённую бібліятэку з прапановай арганізаваць там выставу кніг з аўтографамі ад маскоўскай творчай інтэлігенцыі, якія Анатоль Макарэвіч сабраў за доўгія гады свайго сяброўства з Альбертам Івановым.
І такая выстава ў бібліятэцы днямі адкрылася. На яе адкрыццё быў запрошаны і сам калекцыянер аўтографаў. Дарэчы, як адзначыў Анатоль Аляксандравіч, для выставы ён прывёз далёка не ўсе кнігі з аўтографамі, якія маюцца ў яго багатай калекцыі, – такія кнігі займаюць у яго хатняй бібліятэцы пяць паліц.
Тыя, хто прыйшоў на адкрыццё выставы, мелі магчымасць паслухаць цікавыя аповеды Анатоля Макарэвіча аб сяброўстве з аўтарам кніг пра Хому і Сусліка, знаёмстве з маскоўскімі пісьменнікамі і акцёрамі, задаць госцю з Бярозаўкі пытанні.
– Альберт Анатольевіч запрашае мяне да сябе ў Маскву на ўсе значныя падзеі ў сваім жыцці, – гаварыў між іншым Анатоль Аляксандравіч. – Раней ён калекцыяніраваў піўныя куфлі – і я іх яму дарыў, у тым ліку і куфлі вытворчасці нашага шклозавода… Я не раз бачыў пісьменніка за работай – ён не набірае тэксты сваіх твораў на друкарскай машынцы ці на камп’ютары, а заўсёды піша ад рукі, як і многія прадстаўнікі старэйшага пакалення творцаў. Часта правіць або перарабляе напісанае. У яго дома захоўваюцца кілаграмы рукапісаў… Альберт Іваноў, напэўна, адзіны на сённяшні дзень ва ўсёй Расіі жывы пісьменнік-казачнік.
Пачулі прысутныя і аб сустрэчах беразаўчаніна з іншымі знакамітасцямі, якія мелі месца дома ў Альберта Іванова, у Доме літаратара, у Перадзелкіне і г. д. Так, напрыклад, Анатоль Макарэвіч пасябраваў з акцёрам Віталем Шапавалавым, разам з ім і Альбертам Івановым хадзіў на рыбалку. Сваім сябрам ён можа назваць і маскоўскага мецэната Леаніда Штэрна, Прэзідэнта Міжнароднага Шухаўскага фонду. Пазнаёміў Альберт Анатольевіч свайго бярозаўскага сябра і з Леанідам Філатавым, Сямёнам Фарадой, Валерыем Залатухіным і іншымі. У свой час Анатоль Аляксандравіч, будучы ў Маскве, бачыў “ужывую” Мікалая Дарыза, Булата Акуджаву, Фазіля Іскандэра… Сустракаўся ён і са знакамітым цёзкам па прозвішчы – Андрэем Макарэвічам.
Столькі вось сустрэч са знакамітасцямі ў жыцці аднаго чалавека, жыхара горада над Нёманам, які дабраўся да Перадзелкіна.
ссылка: lidanews.by/news/culture/14993news.html
Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года!
2021-03-25 12:33:43
Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.
2021-03-15 12:39:51
Автор: Cергей Плыткевич
2021-02-16 11:21:11
Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича
2021-02-15 10:24:02
На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии
2021-02-01 18:34:39
2020-06-05 14:32:14
Объявления |
|
События |
Нет событий |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |