Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.
Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.
Дата правядзення: 16.06.2018.
Час: 13.00-17.00
Месца правядзення: філіял “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (а/г Кушляны, Смаргонскі раён, Гродзенская вобл.)
Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Смаргонскі райвыканкам
Сцэна на тэрыторыі філіяла:
13.00-14.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю:
14.00-16.00 – канцэртная праграма фальклорных калектываў Смаргонскага раёна:
14.00-14.30 – народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” аддзела культуры і вольнага часу “Жодішкаўскі Дом культуры”
14.30-15.00 – народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” сельскага клуба в. Валейкавічы “Валейкавічскі сельскі клуб”
15.00-15.20 – народны фальклорны калектыў в. Шутавічы аддзела культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры”
15.20-15.40 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры”
15.40-16.00 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сельскага клуба а/г Кушляны “Кушлянскі сельскі клуб”.
Дзіцячая пляцоўка ля сядзібы Ф.Багушэвіча (14.00-17.00):
Бард-сядзібнік ля каменнай аборы (15.00-16.30):
15.00 – Зміцер Бартосік;
15.30 – Міхаіл Бараноўскі;
16.00 – Андрэй Мельнікаў;
Экскурсіі па сядзібе Францішка Багушэвіча ад Алеся Жамойціна:
Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.
Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.
Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:
Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны
Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21
Официальное открытие водного туристического сезона 2021 года!
2021-03-25 12:33:43
Приглашаем принять участие в открытом фото и видео конкурсе природы Гродненского района «Зеленый взгляд» жителей и гостей Гродно и Гродненского района.
2021-03-15 12:39:51
Автор: Cергей Плыткевич
2021-02-16 11:21:11
Автор: Наталья Плыткевич
Фото: Сергея Плыткевича
2021-02-15 10:24:02
На Августовском канале зазимовала оляпка, прилетевшая к нам из Скандинавии и стран Балтии
2021-02-01 18:34:39
2020-06-05 14:32:14
Объявления |
|
События |
Нет событий |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |